18:16 3-09-2010
калі Вы малады аматар слова,
калі Вы любіце сачыняць розныя казкі…
альбо проста любіце пісаць па-беларуску
…ТО ВАМ СЮДЫ!!!
запрашаем Вас да ўдзелу ў літаратурным конкурсе беларускамоўных казак для дзяцей!!!
дасылай свае творы на электроную скрыню: kazka2010@gmail.com да 30 верасня і ў Цябе з’явіцца шанец атрымаць КРУТЫ ПАДАРУНАК і надрукавацца ў зборніку, які потым будуць чытаць дзеці з дзяцячых дамоў!!!
падаруй сваю казку і шчасьце дзецям!!!
12:40 24-05-2010
Альпбахская летняя школа прапануе курс лекцыяў, прысьвечаных праву і палітыцы Эўрапейскага зьвязу і Эўрапейскай супольнасьці. 
11:36 23-05-2010
Сайт “Foreign Affairs” абвясьціў конкурс эсэ на тэму “Якая найцікавейшая зьмена адбудзецца ў міжнароднай палітыцы ў бліжэйшую дэкаду?” Пераможца атрымае грашовую ўзнагароду ў памеры 500$ і яго праца будзе апублікаваная на сайце “Foreign Affairs”. 
00:29 1-05-2010
Студэнты з усяго сьвету запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе Adobe Design Achievement Awards 2010.
16:02 12-04-2010
Эўрапейскі зьвяз нацыянальных культурных інстытутаў сумесна з Фундацыяй Аляксандра Анасіса абвяшчаюць конкурс эсэ “Культура мінулага, культура будучыні”. Конкурс прымеркаваны да міжнароднай канферэнцыі “Афінскія дыялогі”, якая адбудзецца 24-27 лістапада 2010 году ў Афінах (Грэцыя). 
23:34 11-04-2010
Сайт InLiberty.ru абвяшчае конкурс эсэ, прысьвечаных тэме “Сацыяльная дзяржава: за і супраць”. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, асьпіранты і нядаўнія выпускнікі ВНУ (да 3 год пасьля заканчэньня вучобы) з краінаў былога Савецкага Саюзу. 