16:32 16-06-2009
Вось нарэшце і вызначыліся самыя актыўныя, крэатыўныя і тэхнічна падкаваныя ўдзельнікі конкурсу “Голая студэнцкая праўда пра сэсію”. Узнагарода пераможцаў адбудзецца ў суботу 20 чэрвеня а 19.00 у кавярні “Добрыя Мысьлі” (вул. Магілёўская 12/1).
Ствараць высокагустоўную атмасферу будуць самыя студэнцкія гурты – “Ківач Фуко” і “ZnaROCK”
Уваход вольны. Прыходзь разам з сябрамі! ![]()
16:41 13-06-2009
14 чэрвеня ў кавярні “Добрыя Мысьлі” (вул. Магілёўская 12/1) а 18.00 адбудзецца закрыцьцё першага сезону праекту “КінаБункер”. Апошні сеанс гэтага лета будзе прысьвечаны тэме “Субкультуры”. Арганізатары прапануюць да прагляду два кардынальна процілеглыя фільмы – “Пазіцыя скінхэдаў” (Даніэль Швайцэр, 2003) і “Меркаваньне антыфашыста” (“Дзеці Бакуніна”, 2008). Уваход вольны. 
16:51 29-04-2009
Фінал спаборніцтва маладых беларускіх паэтаў у рэстарацыі “Яблык” (Карастаянава, 32). Пачатак а 17.00. Самыя вартыя ўдзельнікі Бітвы паэтаў сыйдуцца на адной сцэне. У гарачай бойцы за сімпатыі публікі аматары паэзіі кінуць выклік прафесійным пісьменнікам, пачаткоўцы запатрабуюць лаўраў дасведчаных слэмераў, узорныя студэнты ператворацца ў раз’юшаных фурый, а лагодны глядач – у вырашальніка творчых лёсаў. 
15:50 22-11-2008
“Жыцьцё адно…” – пад такім дэвізам 2 сьнежня ў менскім клюбе “Fabrique” пройдзе акцыя, арганізаваная студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў і прымеркаваная да Міжнароднага дня барацьбы са СНІДам. 
15:01 21-11-2008
Прэзентацыя зборніка студэнцкай паэзіі “Незавершанасць” адбудзецца 22 лістапада а 17.30 у ПЭН-цэнтры (Залатая Горка, 2,101). На ёй будуць прадстаўленыя 30 лепшых твораў маладых паэтаў, якія прымалі ўдзел у студэнцкім конкурсе “Незавершанасць”. Чакаюцца выступы вядомых музыкаў і паэтаў. Падчас імпрэзы будзе таксама прэзентаваная кампанія “Будзьма!”.
Запрашаем!