22:56 24-08-2009
У Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільня) да 5 верасня ідзе прыём дакументаў на новую магістарскую праграму «Публічная палітыка». Магістарская праграма распрацавана ў супрацоўніцтве з факультэтам публічнага адміністравання Лейдэнскага ўніверсітэта (Нідэрланды). Яна скіравана на падрыхтоўку спецыялістаў, якія валодаюць тэхналогіямі публічнай палітыкі і могуць быць яе эфектыўнымі ўдзельнікамі ў сферы дзяржаўнага і грамадскага кіравання. 
16:16 7-08-2009

Эўрапейскі гуманітарны універсітэт (Вільнюс, Літва) вядзе набор удзельнікаў новай магістарскай праграмы “Публічная палітыка”. Праграма была распрацавана ў супрацоўніцтве з факультэтам публічнага адміністраваньня Лейдэнскага ўніверсітэта (Нідэрланды). Яна накіравана на падрыхтоўку спецыялістаў, якія валодаюць тэхналогіямі публічнай палітыкі і могуць быць яе эфектыўнымі ўдзельнікамі ў сферы дзяржаўнага і грамадзкага кіраваньня. Ступень, якая прыйсвойваецца пасьля заканчэньня праграмы, - магістр палітычных навук. 
00:55 31-07-2009
Працягваецца набор на бакалаўрскую праграму «Гісторыя Беларусі і культурная антрапалогія» Эўрапейскага гуманітарнага універсітэту ў Вільні. Як паведаміў 27 ліпеня прарэктар ЭГУ Аляксандр Калбаска, на 1 курсе гісторыкаў (на 15 вакансій) будзе пяць бясплатных месцаў. Таксама з другога семестра плануюцца зьніжкі коштаў для тых, хто будзе вучыцца платна. 
19:18 19-07-2009
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт заснаваў прыватны стыпендыяльны фонд у памяць прафесара Ўладзіміра Фурса. Фонд прызначаны для падтрымкі адукацыі і даследаванняў праз супрацоўніцтва грамадзян Беларусі і суседніх краін. 
14:48 2-04-2009
Міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў ня бачыць мэтазгоднасьці ў вяртанні Эўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Мінск. 