Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў

Пошук:

Уваход

Зарэгістравацца

Верасень

08Архіў

П А С Ч П С Н
   
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Бясплатны “Культпрасвет” ад “Ляпісаў”

23:02 24-08-2009

Новы альбом «Кульпросвет» выклаў у Сеціве для бясплатнага спампоўвання «Ляпіс Трубяцкой». Гурт зрабіў тое за тыдзень да выхада альбому на СD-кружэлках. Новы альбом можна знайсці на інтэрнэт-старонцы Kroogi.com. Калі ж альбом спадабаецца слухачу і ён захоча патрымаць музыкаў, дык гурт прапануе магчымасць зрабіць фінансавае ахвяраванне праз WebMoney, PayPal або пры пасяродку СМС.

Тэгі: , ,

Трымайце свой “Дах”!

21:55 20-08-2009

З 25 жніўня па 20 верасня ў сталічным Палацы мастацтва будзе праходзіць міжнародны арт-фестываль «ДАХ‑9», які збярэ пад адным дахам каля 150 мастакоў з 11 краін.  Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць мастакі і перформатары Алесь Родзін і Зміцер Юркевіч сумесна з Саюзам мастакоў Беларусі. На фестываль можна будзе патрапіць на халяву :)

Тэгі: , , , ,

Віза для “БАСоў”

20:11 28-06-2009

З 22-га чэрвеня ў гродзенскім консульстве Польшчы распачаўся прыём дакументаў на атрыманне польскай візы для ўсіх жадаючых патрапіць на “Басовішча-2009”. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла арганізатар фэсту Кася Кузміч.

Тэгі: , , ,

“Жывы Гук On Line”. На халяву :)

19:43 18-06-2009

У выніку доўгіх развагаў і шматлікіх праслухоўванняў запісаў прэтэндэнтаў арганізатары “Жывога Гуку ON-line” спыніліся на спісе з шасці камандаў. 27 чэрвеня а 17.00 у “Дворыку ЦДО” (калі абыйсці Дом афіцэраў справа і падняцца па стромкіх высокіх сходах) пройдзе першы канцэрт “Жывы Гук On Line” у новым фармаце і з бясплатным уваходам.

Тэгі: , , , ,

Голая студэнцкая праўда: раздача “сланоў”

16:32 16-06-2009

Вось нарэшце і вызначыліся самыя актыўныя, крэатыўныя і тэхнічна падкаваныя ўдзельнікі конкурсу “Голая студэнцкая праўда пра сэсію”. Узнагарода пераможцаў адбудзецца ў суботу 20 чэрвеня а 19.00 у кавярні “Добрыя Мысьлі” (вул. Магілёўская 12/1).

Ствараць высокагустоўную атмасферу будуць самыя студэнцкія гурты – “Ківач Фуко” і “ZnaROCK”

Уваход вольны. Прыходзь разам з сябрамі! :)

Тэгі: , , ,

КінаБункер. Закрыцьцё сезону

16:41 13-06-2009

14 чэрвеня ў кавярні “Добрыя Мысьлі” (вул. Магілёўская 12/1) а 18.00 адбудзецца закрыцьцё першага сезону праекту “КінаБункер”. Апошні сеанс гэтага лета будзе прысьвечаны тэме “Субкультуры”. Арганізатары прапануюць да прагляду два кардынальна процілеглыя фільмы – “Пазіцыя скінхэдаў” (Даніэль Швайцэр, 2003) і “Меркаваньне антыфашыста” (“Дзеці Бакуніна”, 2008). Уваход вольны.

Тэгі: , , , , ,