21:55 20-08-2009
З 25 жніўня па 20 верасня ў сталічным Палацы мастацтва будзе праходзіць міжнародны арт-фестываль «ДАХ‑9», які збярэ пад адным дахам каля 150 мастакоў з 11 краін. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць мастакі і перформатары Алесь Родзін і Зміцер Юркевіч сумесна з Саюзам мастакоў Беларусі. На фестываль можна будзе патрапіць на халяву

01:06 31-07-2009
Вызначылася папярэдняя праграма фестывалю Be Free-2009. У ім прымуць удзел 20 гуртоў з чатырох краінаў. Міжнародны фестываль Be Free пройдзе ў Чарнігаве (Украіна) 22-23 жніўня. Арганізатары - Беларуская музычная альтэрнатыва, ініцыятыва “Студфармат” і Еўрапейскае радыё для Беларусі - запрасілі на фестываль 20 маладых і вядомых гуртоў з Беларусі, Украіны, Польшчы і Францыі. 
23:00 26-07-2009
Як і абяцаліся арганізатары музычнага праекту “Жывы Гук ON-line”, шоў працягваецца. Другі канцэрт адбудзецца 31 ліпеня ў тым жа “Дворыку ЦДА” (каб трапіць туды, трэба абыйсьці Дом Афіцэраў справа і падняцца па крутой высокай лесьвіцы). Сьпіс выступоўцаў пакуль дакладна не вядомы. Па зьвестках парталу “Тузін Гітоў”, нам варта чакаць гурты ESPRIT, а таксама Batiskaf, «Рэмісію» і «Мутнаевока», а хэдлайнэрам вечару станецца MAUZER. Запрашальныя на канцэрт можна атрымаць у кавярні «Союз On-Line», набыўшы Інтэрнэт-пакет “Музычны” (кошт 5 тыс. руб.).
00:12 4-07-2009
Берасьцейскае моладзевае аб’яднаньне «Дзедзіч» запрашае далучыцца да моладзевага летніку «Чароўны дом еўрапейскіх сустрэч». Берасьцейцы прапануюць не чакаць, пакуль Беларусь стане сапраўды эўрапейскай краінай, а пабудаваць у некалькіх кілямэтрах ад Польшчы сваю невялічкую «Эўропу». Працягласьць летніку — 10 дзён, пачатак — 25 ліпеня. 
21:44 25-06-2009
Абмен рэчамі – справа не толькі модная, але і карысная. Хто адмовіцца змяніць надакучыўшы альбо не спраўдзіўшы спадзяванні дыск на ТОЙ САМЫ? У суботу (27 чэрвеня) будзе неблагая магчымасць гэта зрабіць. З 12 да 16 гадзінаў у арт-кавярні “Графіці” (зав. Калініна, 16) адбудзецца першая “абменка” дыскамі і кнігамі. Калі спроба “пакаціць”, то ладзіць такія акцыі будуць штомесяц. 