19:21 21-10-2009
Намесьнік Міністра адукацыі і навукі Расійскай Фэдэрацыі расказаў пра намер Расіі і Беларусі пабудаваць адзіную адукацыйную прастору, бо для гэтага ужо дастаткова прававых асноваў.
«Мы ня можам казаць, што стандарты адукацыі павінны быць аднолькавыя. Не трэба гэтага рабіць. Стандарты будуць правераны і зьвераны паміж сабою. Яны павінны быць разам, аднак некаторыя адрозьненьні, нацыянальныя, могуць быць. У вас краіна монанацыянальная і тут правілы адукацыі і правілы гульні у гэтым сэктары аднолькавыя. У нас 120 народнасьцяў і прыходзіцца уважліва сачыць за тым, на якой мове навучаць і гэтак далей. Складанасьцяў хапае». 