19:21 21-10-2009
Намесьнік Міністра адукацыі і навукі Расійскай Фэдэрацыі расказаў пра намер Расіі і Беларусі пабудаваць адзіную адукацыйную прастору, бо для гэтага ужо дастаткова прававых асноваў.
«Мы ня можам казаць, што стандарты адукацыі павінны быць аднолькавыя. Не трэба гэтага рабіць. Стандарты будуць правераны і зьвераны паміж сабою. Яны павінны быць разам, аднак некаторыя адрозьненьні, нацыянальныя, могуць быць. У вас краіна монанацыянальная і тут правілы адукацыі і правілы гульні у гэтым сэктары аднолькавыя. У нас 120 народнасьцяў і прыходзіцца уважліва сачыць за тым, на якой мове навучаць і гэтак далей. Складанасьцяў хапае». 
02:21 4-04-2009
Міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў заявіў журналістам, што ў Беларусі працуюць над тым, каб афіцыйна далучыцца да Балонскага працэсу. Пра гэта паведамляе БелаПАН. ”Мы заўсёды намагаліся сваю сістэму адукацыі падвесьці пад эўрапейскую мадэль, - сказаў Радзькоў. - Мы працуем над тым, каб афіцыйна ўвайсьці ў Балонскі працэс, таму што мы адчулі, што гэта не закране структуру, зьмест, ідэалогію нашай адукацыі.” 
16:04 2-04-2009
Міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў паведаміў журналістам, што для праходжаньня прафэсійна-псыхалягічнага тэставаньня ў 2009 годзе зарэгістравалася на 2 тысячы абітурыентаў больш, чым у 2008-м. Пра гэта паведамляе БелаПАН. 
14:48 2-04-2009
Міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў ня бачыць мэтазгоднасьці ў вяртанні Эўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Мінск. 