20:23 4-09-2009
Чуткамі пра падаражэнне праезду ў беларускім транспарце пужалі нас яшчэ ў канцы 2008 года. Але гэтага не адбылося. Кошт у 600 рублёў за талончык — стаяў, як непарушны слуп. І вось пачаліся намёкі пра падаражэнне, ды яшчэ якое. Намеснік гендырэктара “Мінсктранса” Ірына Якубоўская ў інтэрв’ю газеце “Рэспубліка” палічыла, колькі павінен каштаваць праезд на транспарце, каб акупіць прадпрыемства. 
22:10 30-08-2009
Беларускія школьнікі і студэнты з кастрычніка атрымаюць права на зніжкі на паездкі ў прыгарадных цягніках, але толькі пры ўмове, што яны едуць групай. Прычым памер зніжак залежыць ад колькасці чалавек. 
18:25 25-06-2009
Некалькі дзён таму дырэктар ГУ “Сталічны транспарт і сувязь” Валерый Шкуратаў напалохаў беларускае грамадства сваімі заявамі наконт магчымага павышэння коштаў на праезд. Па яго словах толькі тарыф у 1000 рублёў дазволіць выправіць крытычную сітуацыю. Маўляў, грошай не хапае нават на закупку новай тэхнікі. “Я мала веру, што ў летні час урад вырашыць павышаць кошт праезду, хутчэй за ўсё, па новых тарыфах грамадзяне пачнуць ездзіць у верасні”, – заявіў галоўны транспартнік Мінску. 