22:17 27-08-2009
У 2009 годзе ў ВНУ Беларусі залічана на 5,8% студэнтаў больш, у параўнанні з мінулым годам. Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Паводле звестак Мінадукацыі, студэнтамі ВНУ ўсіх форм уласнасці па выніках залічэння сталі прыкладна 90 тыс. чалавек. Для параўнання: у 2008 годзе ў ВНУ паступілі 85,1 тыс. чалавек. 
21:43 13-08-2009
Два гады таму разьмеркаваньне каштавала 17 мільёнаў, а цяпер — каля 40. Вучыцца платна атрымліваецца таньней, чым вяртаць потым грошы за тое, што адмовіўся ад разьмеркаваньня.
Разьмеркаваныя на два гады маладыя спецыялісты пачынаюць працаваць якраз цяпер, у жніўні. Тыя з іх, каму не пашанцавала працаваць у жаданым месцы, застацца ў сталіцы ці атрымаць вольны дыплом, будуць зьдзіўленыя новымі коштамі свайго навучаньня. 
18:03 9-08-2009
Амаль 61 тысяча абітурыентаў стануць першакурсьнікамі-платнікамі беларускіх ВНУ, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства адукацыі.
Адзначаецца, што рэзкага росту кошту навучаньня не прадбачыцца. Кошты ўжо даўно ўзгодненыя ня толькі з зацікаўленымі ведамствамі, але і з прадстаўнікамі навучальных устаноў.
Усе расцэнкі можна даведацца як у саміх ВНУ, так і на іх сайтах у Інтэрнэце. Сёлета прыём на атрыманьне вышэйшай платнай адукацыі ажыцьцяўляюць 43 дзяржаўныя ўстановы і 10 прыватных ВНУ.
18:16 6-08-2009
Усе галоўныя ВНУ адзначаюць, што на некаторыя факультэты сёлета будзе не проста патрапіць нават тым абітурыентам, якія гатовыя плаціць за навучаньне. У Менскім медыцынскім універсітэце конкурс сярод платнікаў такі, які і не сніўся бюджэтнікам з мехмата БДУ. На прэстыжных спецыяльнасцях прахадныя балы шалёна падскочылі, прычым не толькі на бюджэтнае навучаньне, але і на платнае. 
18:40 17-07-2009
Некаторыя беларускія ВНУ вызначыліся з аплатай навучання ў новым 2009/2010 навучальным годзе. У траўні прадстаўнікі Мінадукацыі заяўлялі, што ў міністэрстве “спецыяльна распрацавалі дакумент, згодна з якім прапанавалі не павышаць тарыфы на навучаньне”. Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт і Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт да прапановы Мінадукацыі не асабліва прыслухаліся і павялічылі кошты на адукацыю з новага навучальнага году. 