23:02 24-08-2009
Новы альбом «Кульпросвет» выклаў у Сеціве для бясплатнага спампоўвання «Ляпіс Трубяцкой». Гурт зрабіў тое за тыдзень да выхада альбому на СD-кружэлках. Новы альбом можна знайсці на інтэрнэт-старонцы Kroogi.com. Калі ж альбом спадабаецца слухачу і ён захоча патрымаць музыкаў, дык гурт прапануе магчымасць зрабіць фінансавае ахвяраванне праз WebMoney, PayPal або пры пасяродку СМС. 
00:29 4-07-2009

Пачнецца фэст каля Сынкавічаў а 21-й гадзіне 10 ліпеня і скончыцца а 9-й раніцы наступнага дня. 
00:24 4-07-2009
Купальле - адно з самых значных традыцыйных святаў беларусаў. Для тых, хто не пасьпеў паскакаць праз вогнішча на мінулым тыдні, ёсць адразу дзьве магчымасьці зрабіць гэта ў ноч з 6 на 7 ліпеня.
Літаратурнае Купальле ў Вязынцы. 7 ліпеня 1882 года (па новаму стылю) ў самым цэнтры Беларусі, ў фальварку Вязынка, зьявіўся на сьвет Іван Дамінікавіч Луцэвіч. Здарылася гэта амаль на сьвята Івана Купалы, і потым, калі паэту, паводле беларускай традыцыі, спатрэбіцца псеўданім, ён спыніцца на гэтым адзіным — Янка Купала. 
19:43 18-06-2009
У выніку доўгіх развагаў і шматлікіх праслухоўванняў запісаў прэтэндэнтаў арганізатары “Жывога Гуку ON-line” спыніліся на спісе з шасці камандаў. 27 чэрвеня а 17.00 у “Дворыку ЦДО” (калі абыйсці Дом афіцэраў справа і падняцца па стромкіх высокіх сходах) пройдзе першы канцэрт “Жывы Гук On Line” у новым фармаце і з бясплатным уваходам. 
20:10 12-05-2009
Міжнародны музычны фэст “Be2gether”, які ўжо трэці раз пройдзе на мяжы Літвы і Беларусі з 12 па 14 чэрвеня, будзе зноўку максімальна адкрыты для беларускай публікі. Пляцоўка фэсту знаходзіцца за 150 км ад Менску, каля замку Норвілішкес, Літва. Фэст будзе праходзіць амаль кругласуткава 12 і 13 чэрвеня і скончыцца ў абед 14 чэрвеня. 