16:09 18-08-2009
Ужо ў пяты раз мінская моладзь сабралася разам, каб падняць настрой мінакам. Чарговыя бясплатныя абдымкі прайшлі бліжэй да вечара ў пятніцу.Недалёка ад гарадской ратушы сабралася каля 100 чалавек, якія арганізаваліся праз групу “Ўкантакце”. Людзі рэагавалі па рознаму. Некалькі разоў на удзельнікаў флэш-мобу нецэнзурна лаяліся, некалькі разоў іх пужаліся, але ў асноўным сустрэчныя ўсё ж такі ўсміхаліся і дзякавалі за добры настрой.
На гэты раз удзельнікі выбралі для абдымання раён Няміга-Кастрычніцкая, і на працягу ледзь не дзвюх гадзін нават на самай маленькай вуліцы было цяжка застацца без абдымкаў “за так”. Напрыканцы акцыі флэшмоберы зноў сабраліся ўсе разам, каб пажадаць аўтамабілістам добрага настрою. Кіроўцы рэагавалі вельмі пазітыўна, усміхаліся і сігналілі ўдзельнікам.
Фотаздымкі з акцыі глядзі пад катам. 
01:11 31-07-2009
Другі фестываль “Жывы гук On-line”, запланаваны на 31-га ліпеня ў дворыку Дома афіцэраў, перанесены на 2-га жніўня ў памяшканне кафэ “Т-34”, што знаходзіцца ў будынку Дома афіцэраў. 
01:06 31-07-2009
Вызначылася папярэдняя праграма фестывалю Be Free-2009. У ім прымуць удзел 20 гуртоў з чатырох краінаў. Міжнародны фестываль Be Free пройдзе ў Чарнігаве (Украіна) 22-23 жніўня. Арганізатары - Беларуская музычная альтэрнатыва, ініцыятыва “Студфармат” і Еўрапейскае радыё для Беларусі - запрасілі на фестываль 20 маладых і вядомых гуртоў з Беларусі, Украіны, Польшчы і Францыі. 
14:05 11-07-2009
Моладзь, якая ганяецца за наркатычнымі ўражаннямі, узяла новую моду – курыцельныя міксы. Пагаворваюць, што нават аматары марыхуаны са стажам пераходзяць на навамодны мікс, бо гэта легальна. Міліцыя скардзіцца, што не можа забараніць папулярныя сёння курыцельныя міксы і травы, эфект ад якіх, як ад сапраўднай “траўкі”. 
13:42 11-07-2009
24-26 ліпеня ў Івянцы адбудзецца малітоўная сустрэча моладзі з удзелам Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча. Сёлета яе ўдзельнікі будуць разважаць на тэму сакрамэнтаў хросту і канфірмацыі. Адбудзецца таксама перэгрынацыя абраза Езуса Міласэрнага і рэліквій благаслаўлёнага Міхала Сапоцькі. 
00:12 4-07-2009
Берасьцейскае моладзевае аб’яднаньне «Дзедзіч» запрашае далучыцца да моладзевага летніку «Чароўны дом еўрапейскіх сустрэч». Берасьцейцы прапануюць не чакаць, пакуль Беларусь стане сапраўды эўрапейскай краінай, а пабудаваць у некалькіх кілямэтрах ад Польшчы сваю невялічкую «Эўропу». Працягласьць летніку — 10 дзён, пачатак — 25 ліпеня. 