21:18 13-08-2009
БРСМ БДУ прызнаў, што ў сьпіс сябраў арганізацыі можна трапіць выпадкова. Эўрарадыё распавядала раней пра выпускніцу БДУ Крысьціну Карчэўскую, якая даведалася, што зьяўляецца сябрам БРСМ, калі падпісвала абходны ліст. З таго часу прайшоў месяц, і дзяўчына не дачакалася адказу на сваю скаргу. 
18:04 4-08-2009
Менску непатрэбныя новыя настаўнікі замежных моваў, асабліва калі гэта маладыя спецыялісты. А вось выхавацеляў у дзіцячых садках не хапае. Таму Міністэрства адукацыі разаслала ў раённыя аддзелы адукацыі цікавы дакумент. Ён дазваляе чыноўнікам размяркоўваць маладых спецыялістаў, не зьвяртаючы ўвагі на іх спецыяльнасьць. 
14:00 19-05-2009
Адзьдзел ідэалёгіі пінскага гарвыканкаму пачаў фармаваць інфармацыйныя групы са студэнтаў Палескага ўнівэрсытэту і навучэнцаў пінскага медыцынскага каледжу. 