08:38 4-09-2009
Першая прыватная кінашкола адчыняецца ў Беларусі. Як паведамляе БелаПАН, плануецца, што ў кастрычніку ў Менску пачнуцца заняткі першых двух курсаў слухачоў. 
16:41 13-06-2009
14 чэрвеня ў кавярні “Добрыя Мысьлі” (вул. Магілёўская 12/1) а 18.00 адбудзецца закрыцьцё першага сезону праекту “КінаБункер”. Апошні сеанс гэтага лета будзе прысьвечаны тэме “Субкультуры”. Арганізатары прапануюць да прагляду два кардынальна процілеглыя фільмы – “Пазіцыя скінхэдаў” (Даніэль Швайцэр, 2003) і “Меркаваньне антыфашыста” (“Дзеці Бакуніна”, 2008). Уваход вольны. 