18:35 3-03-2010
“Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў” і “Студэнцкая Рада” запрашаюць студэнцкія ініцыятывы і арганізацыі, якія дзейнічаюць на ўзроўнях ВНУ, горада ці краіны з усёй Беларусі прыняць удзел 20-21 сакавіка 2010 года ў студэнцкай канферэнцыі “Поспех праз супрацоўніцтва”. 
14:45 23-06-2009
Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў 12–13 верасьня зьбіраецца правесьці XI Зьезд, які адначасова будзе ўстаноўчым, з мэтаю атрымаць афіцыйную рэгістрацыю. На Зьезьдзе будзе прымацца рашэньне аб стварэньні грамадзкага аб’яднаньня і прымацца Статут.
Запрашаем усіх студэнтаў далучыцца да рэгістрацыі арганізацыі! Для гэтага трэба да 9 верасьня запоўніць анкету, даслаць яе на адрэсу zbs.zjezd@gmail.com і пацьвердзіць жаданьне стаць заснавальнікам арганізацыі, а таксама сваю прысутнасьць на ўстаночым зьезьдзе. На гэтую ж адрэсу можна дасылаць усе пытаньні.
Падрабязьней пра місію, мэты ды кірункі дзейнасьці – на сайце www.zebest.info.
16:32 16-06-2009
Вось нарэшце і вызначыліся самыя актыўныя, крэатыўныя і тэхнічна падкаваныя ўдзельнікі конкурсу “Голая студэнцкая праўда пра сэсію”. Узнагарода пераможцаў адбудзецца ў суботу 20 чэрвеня а 19.00 у кавярні “Добрыя Мысьлі” (вул. Магілёўская 12/1).
Ствараць высокагустоўную атмасферу будуць самыя студэнцкія гурты – “Ківач Фуко” і “ZnaROCK”
Уваход вольны. Прыходзь разам з сябрамі! ![]()
09:38 10-06-2009
І працяг для аматараў “востранькага” …
09:33 10-06-2009
Нарэшце здарылася тое, чаго мы ўсе так доўга чакалі! Не, мы яшчэ ня вызначыліся з пераможцамі, але прапануем Табе разам з намі атрымаць асалоду ад першай порцыі працаў, дасланых на конкурс.
З.Ы. Папярэджваем, прагляд некаторых фотаздымкаў не рэкамендуецца асобам да 18 гадоў і студэнтам са слабой нэрвовай сыстэмай, а таксама цяжарным жанчынам, бо можа ўтрымліваць элемэнты лёгкай эротыкі, а таксама дэстабілізуючыя непадрыхтаваную псыхіку сюжэты. 
11:02 5-06-2009
Калі ты чытаеш гэтую навіну, то, хутчэй за ўсё, ты яшчэ не пасьпеў прыняць удзел у конкурсе “Голая студэнцкая праўда пра сэсію”.
Ведаючы гэту цудоўную студэнцкую звычку адкладаць усё на апошні момант, мы вырашылі даць табе магчымасьць усё ж такі даслаць свае працы. З гэтай мэтай дэдлайн пераносіцца з 5 чэрвеня на 15 уключна. Запомні, 15 – самы апошні дзень! 