16:32 16-06-2009
Вось нарэшце і вызначыліся самыя актыўныя, крэатыўныя і тэхнічна падкаваныя ўдзельнікі конкурсу “Голая студэнцкая праўда пра сэсію”. Узнагарода пераможцаў адбудзецца ў суботу 20 чэрвеня а 19.00 у кавярні “Добрыя Мысьлі” (вул. Магілёўская 12/1).
Ствараць высокагустоўную атмасферу будуць самыя студэнцкія гурты – “Ківач Фуко” і “ZnaROCK”
Уваход вольны. Прыходзь разам з сябрамі! ![]()
09:38 10-06-2009
І працяг для аматараў “востранькага” …
09:33 10-06-2009
Нарэшце здарылася тое, чаго мы ўсе так доўга чакалі! Не, мы яшчэ ня вызначыліся з пераможцамі, але прапануем Табе разам з намі атрымаць асалоду ад першай порцыі працаў, дасланых на конкурс.
З.Ы. Папярэджваем, прагляд некаторых фотаздымкаў не рэкамендуецца асобам да 18 гадоў і студэнтам са слабой нэрвовай сыстэмай, а таксама цяжарным жанчынам, бо можа ўтрымліваць элемэнты лёгкай эротыкі, а таксама дэстабілізуючыя непадрыхтаваную псыхіку сюжэты. 
11:02 5-06-2009
Калі ты чытаеш гэтую навіну, то, хутчэй за ўсё, ты яшчэ не пасьпеў прыняць удзел у конкурсе “Голая студэнцкая праўда пра сэсію”.
Ведаючы гэту цудоўную студэнцкую звычку адкладаць усё на апошні момант, мы вырашылі даць табе магчымасьць усё ж такі даслаць свае працы. З гэтай мэтай дэдлайн пераносіцца з 5 чэрвеня на 15 уключна. Запомні, 15 – самы апошні дзень! 
01:42 28-05-2009
Сэсія – час, калі магчымасьці студэнцкага арганізму раскрываюцца на 101%, зьдзіўляючы часам нават самога студэнта. А як ты рыхтуесься да сэсіі? За ноч спрабуеш “запомніць” стос таўшчэзных кніг ці набіваеш руку, майструючы рознага кшталту “шпоркі” ды “бомбы”? А можа, традыцыйна клічаш Халяву?
Распавядзі нам сваю праўду пра сэсію!
Дашлі на электронную пошту zbs.info@gmail.com фота альбо відэа (не болей за 5 хвілін), прысьвечаныя названай тэме, і прымі ўдзел у конкурсе “Голая студэнцкая праўда пра сэсію”.
Аўтары самых незвычайных і цікавых прац атрымаюць прызы: MP3-плэер, флэш-карту альбо фотаальбом Taschen.
Не тармазі. Дэдлайн 5 чэрвеня!