Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў

Пошук:

Уваход

Зарэгістравацца

Верасень

08Архіў

П А С Ч П С Н
   
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Студэнтам дазволяць меней вучыцца

08:35 4-09-2009

У Беларусі могуць скараціць тэрмін навучання ў ВНУ на адзін год. З такой прапановай выступіў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу Ўладзімір Здановіч.

Тэгі: , ,

Бясплатна будзе вучыцца толькі 35,5% першакурснікаў

22:17 27-08-2009

У 2009 годзе ў ВНУ Беларусі залічана на 5,8% студэнтаў больш, у параўнанні з мінулым годам. Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Паводле звестак Мінадукацыі, студэнтамі ВНУ ўсіх форм уласнасці па выніках залічэння сталі прыкладна 90 тыс. чалавек. Для параўнання: у 2008 годзе ў ВНУ паступілі 85,1 тыс. чалавек.

Тэгі: , , ,

За 2 гады кошт разьмеркаваньня вырас у два разы

21:43 13-08-2009

Два гады таму разьмеркаваньне каштавала 17 мільёнаў, а цяпер — каля 40. Вучыцца платна атрымліваецца таньней, чым вяртаць потым грошы за тое, што адмовіўся ад разьмеркаваньня.

Разьмеркаваныя на два гады маладыя спецыялісты пачынаюць працаваць якраз цяпер, у жніўні. Тыя з іх, каму не пашанцавала працаваць у жаданым месцы, застацца ў сталіцы ці атрымаць вольны дыплом, будуць зьдзіўленыя новымі коштамі свайго навучаньня.

Тэгі: , , , ,

Рэзкага падаражаньня адукацыі не будзе

18:03 9-08-2009

Амаль 61 тысяча абітурыентаў стануць першакурсьнікамі-платнікамі беларускіх ВНУ, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства адукацыі.

Адзначаецца, што рэзкага росту кошту навучаньня не прадбачыцца. Кошты ўжо даўно ўзгодненыя ня толькі з зацікаўленымі ведамствамі, але і з прадстаўнікамі навучальных устаноў.

Усе расцэнкі можна даведацца як у саміх ВНУ, так і на іх сайтах у Інтэрнэце. Сёлета прыём на атрыманьне вышэйшай платнай адукацыі ажыцьцяўляюць 43 дзяржаўныя ўстановы і 10 прыватных ВНУ.

euroradio.fm

Тэгі: , ,

Сёлета конкурс ў ВНУ стаў яшчэ вышэй

18:16 6-08-2009

Усе галоўныя ВНУ адзначаюць, што на некаторыя факультэты сёлета будзе не проста патрапіць нават тым абітурыентам, якія гатовыя плаціць за навучаньне. У Менскім медыцынскім універсітэце конкурс сярод платнікаў такі, які і не сніўся бюджэтнікам з мехмата БДУ. На прэстыжных спецыяльнасцях прахадныя балы шалёна падскочылі, прычым не толькі на бюджэтнае навучаньне, але і на платнае.

Тэгі: , , ,

Прахадны бал у ВНУ Беларусі сёлета быў на 20—30 пунктаў вышэй, чым летась

17:06 31-07-2009

Прахадны бал для паступлення ў ВНУ Беларусі ў 2009 годзе ў сярэднім на 20—30 пунктаў быў вышэй, чым у 2008-м. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення вышэйшай і сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Юры Міксюк.

Тэгі: , , ,