21:43 13-08-2009
Два гады таму разьмеркаваньне каштавала 17 мільёнаў, а цяпер — каля 40. Вучыцца платна атрымліваецца таньней, чым вяртаць потым грошы за тое, што адмовіўся ад разьмеркаваньня.
Разьмеркаваныя на два гады маладыя спецыялісты пачынаюць працаваць якраз цяпер, у жніўні. Тыя з іх, каму не пашанцавала працаваць у жаданым месцы, застацца ў сталіцы ці атрымаць вольны дыплом, будуць зьдзіўленыя новымі коштамі свайго навучаньня. 
16:20 4-06-2009
З-за пажару былі эвакуяваныя 154 чалавекі.
Сталічныя пажарныя ліквідавалі пажар у інтэрнаце Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта (вул. Якуба Коласа, 26). Як паведамілі ў прэс-службе Мінскага гарадзкога ўпраўленьня МНС, сёньня раніцай на 3-м паверсе інтэрнату ў адным з пакояў загарэлася маёмасьць. На месца выехалі 8 пажарных цыстэрнаў, 5 аўталесьвіцаў, адзін каленчаты пад’ёмнік ды іншая спецтэхніка. З будынка эвакуявалі 154 чалавекі, у тым ліку з выкарыстаньнем пажарных лесьвіцаў - 28 студэнтаў. У дадзены момант прычыны пажару высьвятляюцца. 
17:47 2-06-2009
У некалькіх буйных ВНУ Беларусі Эўрарадыё пацьвердзілі, што многія студэнты ідуць на пераразмеркаваньне. Калі вы не задаволеныя тым, што павінны два гады адпрацаваць на дзяржаву ў перыферыі, дамаўляйцеся з начальнікам свайго прадпрыемства і шукайце новую працу на іншым дзяржаўным прадпрыемстве ў сталіцы ці ў іншым зручным для вас горадзе. 