Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў

Пошук:

Уваход

Зарэгістравацца

Верасень

08Архіў

П А С Ч П С Н
   
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Бясплатна будзе вучыцца толькі 35,5% першакурснікаў

22:17 27-08-2009

У 2009 годзе ў ВНУ Беларусі залічана на 5,8% студэнтаў больш, у параўнанні з мінулым годам. Пра гэта паведаміў міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Паводле звестак Мінадукацыі, студэнтамі ВНУ ўсіх форм уласнасці па выніках залічэння сталі прыкладна 90 тыс. чалавек. Для параўнання: у 2008 годзе ў ВНУ паступілі 85,1 тыс. чалавек.

Тэгі: , , ,

БДУ і Ерэванскі дзяржаўны універсітэт падпісалі дамову аб супрацоўніцтве

17:48 7-08-2009

Прэсавая служба БДУ паведаміла, што ўчора, 6 жніўня, у Менску была падпісана дамова аб супрацоўніцтве паміж Беларускім і Ерэванскім дзяржаўнымі універсітэтамі. У межах супрацоўніцва прадугледжаны праграмы абмену студэнтамі, магістрантамі і дактарантамі для навучаньня, стажыровак і навучальнай практыкі. Выкладчыкі універсітэтаў дзьвюх краінаў будуць запрашацца для чытаньня лекцый і вядзеньня практычных заняткаў, абмена інфармацыяй па навукова-метадычнай працы, навучальным планам і праграмам. Апроч таго, плануецца праводзіць сумесныя дасьледаваньні, канферэнцыі, семінары і іншыя навуковыя мерапрыемствы, публікаваць навуковыя, навучальныя і метадычныя матар’ялы. Дамова аб супрацоўніцтве прадугледжвае таксама абмен навукова-тэхнічнай і навучальна-метадычнай літаратурай.

Тэгі: , ,

Рэктар Медуніверсітэта: Мэтавую падрыхтоўку трэба адмяніць

18:55 17-07-2009

Мэтавую падрыхтоўку ў ВНУ Беларусі ў такім выглядзе, у якім яна існуе, належала б адмяніць.

Такое меркаваньне выказаў рэктар Беларускага дзяржаўнага медыцынскага універсітэтау Павал Беспальчук 16 ліпеня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску. Паводле яго слоў, нягледзячы на тое, што палажэньне аб мэтавай падрыхтоўцы штогод удасканальваецца, яно да гэтай пары не прадугледжвае шэраг “жыцьцёвых нюансаў”.

Тэгі: , ,

Вучыцца - у Эўропу

23:12 16-07-2009

67 месцаў адведзена для Беларусі па праграме Эўразьвязу “Эразмус Мундус”, якая дае права навучацца ў Эўропе і стыпендыю ў 2 тысячы эўра.

У гэтым годзе 67 беларускіх студэнтаў могуць прайсьці навучаньне па праграме “Эразмус Мундус”. Гэта праграма для студэнтаў і выкладчыкаў з ВНУ, якія змогуць навучацца ці выкладаць у эўрапейскіх універсітэтах. З Беларусі ўжо прынятыя 4 студэнты і 2 стыпендыяты.
Пра гэта Эўрарадыё распавяла прэс-сакратар камісіі ЭЗ па адукацыі, культуры і пытаньнях моладзі Сафі Андэрсан:“У нас зарэзервавана для Беларусі 67 месцаў — для студэнтаў, якія будуць навучацца па праграме, якой кіруе Універсітэт Дэуста ў Гішпаніі, для людзей з Беларусі, якія будуць навучацца па-гішпанску. І ўжо прынята на 2009-2010 год 4 студэнты і 2 стыпендыяты”.

Тэгі: , , , , ,

Колькасьць студэнтаў-замежнікаў у Беларусі павялічылася ў тры разы

20:12 14-07-2009

Беларускія вышэйшыя навучальныя ўстановы дасягнулі мяжы прыёму замежных студэнтаў. Іх колькасьць у ВНУ павялічваецца штогод. Калі летась толькі на падрыхтоўчае аддзяленьне прынялі 1300 слухачоў, дык сёлета на навучаньне на першы курс прыедуць з замежжа 1500 чалавек.

Тэгі: ,

Беларусь заняла 104-е месца ў “рэйтынгу шчасця”

23:08 8-07-2009


104-е месца ў рэйтынгу “Шчаслівая планета” за 2009 год заняла Беларусь. Яго падрыхтаваў брытанскі прыватны фонд New Economics.

Тэгі: ,