21:43 13-08-2009
Два гады таму разьмеркаваньне каштавала 17 мільёнаў, а цяпер — каля 40. Вучыцца платна атрымліваецца таньней, чым вяртаць потым грошы за тое, што адмовіўся ад разьмеркаваньня.
Разьмеркаваныя на два гады маладыя спецыялісты пачынаюць працаваць якраз цяпер, у жніўні. Тыя з іх, каму не пашанцавала працаваць у жаданым месцы, застацца ў сталіцы ці атрымаць вольны дыплом, будуць зьдзіўленыя новымі коштамі свайго навучаньня. 
21:18 13-08-2009
БРСМ БДУ прызнаў, што ў сьпіс сябраў арганізацыі можна трапіць выпадкова. Эўрарадыё распавядала раней пра выпускніцу БДУ Крысьціну Карчэўскую, якая даведалася, што зьяўляецца сябрам БРСМ, калі падпісвала абходны ліст. З таго часу прайшоў месяц, і дзяўчына не дачакалася адказу на сваю скаргу. 
17:48 7-08-2009
Прэсавая служба БДУ паведаміла, што ўчора, 6 жніўня, у Менску была падпісана дамова аб супрацоўніцтве паміж Беларускім і Ерэванскім дзяржаўнымі універсітэтамі. У межах супрацоўніцва прадугледжаны праграмы абмену студэнтамі, магістрантамі і дактарантамі для навучаньня, стажыровак і навучальнай практыкі. Выкладчыкі універсітэтаў дзьвюх краінаў будуць запрашацца для чытаньня лекцый і вядзеньня практычных заняткаў, абмена інфармацыяй па навукова-метадычнай працы, навучальным планам і праграмам. Апроч таго, плануецца праводзіць сумесныя дасьледаваньні, канферэнцыі, семінары і іншыя навуковыя мерапрыемствы, публікаваць навуковыя, навучальныя і метадычныя матар’ялы. Дамова аб супрацоўніцтве прадугледжвае таксама абмен навукова-тэхнічнай і навучальна-метадычнай літаратурай. 
17:54 4-08-2009
Пракуратура распачала крымінальную справу ў адносінах да выкладчыка Інстытута турызму пры Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры за падбухторванне да дачы хабару ў 1600 долараў.
Сам выкладчык сьцвярджае, што хабар прызначаўся кіраўніцтву ўніверсітэта. Да дачы грошай схілялі сваячку абітурыенткі, перадае “Інтэрфакс-Захад”. 
17:09 31-07-2009
Па выніках прыёму дакументаў самы высокі конкурс у Беларускім дзяржаўным універсітэце — 17 чалавек на месца — адзначаны на спецыяльнасць “дызайн” гуманітарнага факультэта. БелаПАН прыводзіць лічбы для параўнання: у 2008 годзе конкурс на гэтую спецыяльнасць быў 16,6 чалавека на месца. 
21:25 19-07-2009
БДУ падпісаў дамовы аб супрацоўніцтве з трыма італьянскімі ВНУ — універсітэтамі Неапаля і Салерна, а таксама інстытутам кібернетыкі імя Каяніела ў Неапалі. Дакументы былі падпісаныя падчас візіту ў Італію рэктара БДУ Сяргея Абламейкі, што адбыўся 3–13 ліпеня. 