22:40 24-08-2009
У новым навучальным годзе прыкладна 57% агульнаадукацыйных устаноў Беларусі будзе працаваць на беларускай мове, яшчэ ў 4,7% выкладанне будзе весціся на дзвюх мовах. Такія звесткі прывяла на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік міністра адукацыі Таццяна Кавалёва. Паводле яе слоў, прыкладна столькі ж беларускамоўных школ налічвалася ў краіне і летась. 
17:50 20-05-2009
Рэзкага росту кошту навучаньня ў беларускіх ВНУ не прадбачыцца. Пра гэта паведаміў першы намесьнік міністра адукацыі Беларусі Аляксандр Жук. Паводле яго слоў, кошт навучаньня ўзгоднены ня толькі з зацікаўленымі ведамствамі, але і з прадстаўнікамі ВНУ. 
23:57 8-04-2009
Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў Міністэрства адукацыі, больш за 9,1 тыс. абітурыентаў зарэгістравалася на прафэсійна-псыхалягічнае сумоўе з мэтай паступленьня на спэцыяльнасьць “правазнаўства”. 
13:23 22-11-2008
Павышэньні коштаў закранулі некалькі прэстыжных ВНУ краіны – БДУ, БДЭУ і БНТУ. У многіх іншых навучальных установах павышэньня аплаты чакаюць у канцы навучальнага году. 