21:59 30-08-2009
Большасць мінчан не хочуць, каб іх дзеці вучыліся ў ПТВ ці працавалі на дзяржпрадпрыемстве; сярод саміх выпускнікоў школ такое жаданне прысутнічае толькі ў 1%. Пра гэта паведаміў са спасылкай на звесткі сацдаследавання старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Уладзімір Шчэрба 28 жніўня на форуме педагагічных работнікаў Мінска. 
18:03 9-08-2009
Амаль 61 тысяча абітурыентаў стануць першакурсьнікамі-платнікамі беларускіх ВНУ, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства адукацыі.
Адзначаецца, што рэзкага росту кошту навучаньня не прадбачыцца. Кошты ўжо даўно ўзгодненыя ня толькі з зацікаўленымі ведамствамі, але і з прадстаўнікамі навучальных устаноў.
Усе расцэнкі можна даведацца як у саміх ВНУ, так і на іх сайтах у Інтэрнэце. Сёлета прыём на атрыманьне вышэйшай платнай адукацыі ажыцьцяўляюць 43 дзяржаўныя ўстановы і 10 прыватных ВНУ.
18:16 6-08-2009
Усе галоўныя ВНУ адзначаюць, што на некаторыя факультэты сёлета будзе не проста патрапіць нават тым абітурыентам, якія гатовыя плаціць за навучаньне. У Менскім медыцынскім універсітэце конкурс сярод платнікаў такі, які і не сніўся бюджэтнікам з мехмата БДУ. На прэстыжных спецыяльнасцях прахадныя балы шалёна падскочылі, прычым не толькі на бюджэтнае навучаньне, але і на платнае. 
17:54 4-08-2009
Пракуратура распачала крымінальную справу ў адносінах да выкладчыка Інстытута турызму пры Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры за падбухторванне да дачы хабару ў 1600 долараў.
Сам выкладчык сьцвярджае, што хабар прызначаўся кіраўніцтву ўніверсітэта. Да дачы грошай схілялі сваячку абітурыенткі, перадае “Інтэрфакс-Захад”. 
17:09 31-07-2009
Па выніках прыёму дакументаў самы высокі конкурс у Беларускім дзяржаўным універсітэце — 17 чалавек на месца — адзначаны на спецыяльнасць “дызайн” гуманітарнага факультэта. БелаПАН прыводзіць лічбы для параўнання: у 2008 годзе конкурс на гэтую спецыяльнасць быў 16,6 чалавека на месца. 
17:06 31-07-2009
Прахадны бал для паступлення ў ВНУ Беларусі ў 2009 годзе ў сярэднім на 20—30 пунктаў быў вышэй, чым у 2008-м. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення вышэйшай і сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Юры Міксюк. 