Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў

Пошук:

Уваход

Зарэгістравацца

Верасень

03Архіў

П А С Ч П С Н
   
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Махнёмся гледзячы

21:44 25-06-2009

Абмен рэчамі – справа не толькі модная, але і карысная. Хто адмовіцца змяніць надакучыўшы альбо не спраўдзіўшы спадзяванні дыск на ТОЙ САМЫ? У суботу (27 чэрвеня) будзе неблагая магчымасць гэта зрабіць. З 12 да 16 гадзінаў у арт-кавярні “Графіці” (зав. Калініна, 16) адбудзецца першая “абменка” дыскамі і кнігамі. Калі спроба “пакаціць”, то ладзіць такія акцыі будуць штомесяц.

Арганізатары просяць прыносіць для абмену CD/DVD/Book у добрым стане. Каб справа менш змахвала на барахолку, а больш на высокаінтэлектуальную тусоўку, кнігі павінны быць не старэй 2000 года і крыху вышэй узроўня Дар’і Данцовай і Ко. Наконт дыскаў ніякіх пажаданняў чамусьці не выказваецца :)

Найбольш каштоўным асобнікам пашанцуе трапіць у фонд клубу: іх можна будзе прадаць, памяняць альбо падарыць ад усяго сэрца.

У каментах вось тут арганізатары заклікаюць пісаць пра тое, што ты збярэшся прынесці. www.graffiti.by/2009/cddvdbook-change/

Там сама можна зараней “прыкінуць” асартымент і “забіць” сабе кніжачку ці “сідзішку”.

Дадатковую інфу можна даведацца па тэлефонах:

+ 375 29 17 999 18

+ 375 29 77 999 18

+ 375 29 613 95 06

icq 531-07-353, 165-650-843

skype&google diskoteq

Тэгі: , ,

Пакінуць каментар

Вы павінны ўвайсці, каб пакінуць камэнтар.