Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў

Пошук:

Уваход

Зарэгістравацца

Верасень

08Архіў

П А С Ч П С Н
   
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Конкурс “Цішоткі вольных беларусаў”

19:27 21-10-2009

Што мы ведаем пра свабоду, якой яе ўяўляем і хочам бачыць у Беларусі? Прапануем творча адказаць на гэтае пытаньне ў выглядзе дызайнерскага прынта.

Калі Вы час ад часу забаўляецеся ў фоташопе ці корале, альбо творча зьдзекваецеся над фотаздымкамі сяброў ці зьяўляецеся сапраўдным патрыётам і ад усяго сэрца жадаеце, каб Беларусь была вольнай, альбо Вы малады ці дасведчаны дызайнер, які хоча зарабіць грошаў, – удзельнічайце ў конкурсе, прапаноўвайце свае варыянты “Цішоткі вольнага беларуса”.

Толькі памятайце - Ваш прынт павінен стаць сапраўдным адлюстраваньнем вольнасьці і здаровага патрыятызму маладых беларусаў.

Да 29 лістапада на паштовую скрыню tishotka@tut.by мы прымаем распрацаваныя Вамі варыянты малюнкаў (прынтоў), якія ў далейшым магчыма знойдуць увасабленне на цішотках беларусаў.

Усе конкурсныя працы будуць зьмешчаны на афіцыйным сайце кампаніі: tishotka.blog.tut.by

Пераможцы конкурса “Цішоткі вольных беларусаў” атрымаюць грашовыя ўзнагароджаньні за першае, другое і трэцяе месца ў памеры 400, 300 і 200 тыс. бел. рублёў адпаведна.

Плануецца, што лепшыя працы разам складуць невялікую выставу ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў” (пр-т.  Незалежнасьці, 37а).

Усе ўдзельнікі конкурса па распрацоўцы малюнкаў пасля яго заканчэньня ў якасці падарункаў атрымаюць цішоткі з прынтамі пераможцаў.

Кожны малюнак павінен быць пазначаны наступным чынам:

Імя і прозьвішча

Назва

Размяшчэньне (серад ці спіна);

Разам з малюнкам абавязкова пазначце імя, прозвішча, узрост, паштовы адрас для перасылкі цішоткі, e-mail, тэлефон.

Тэхнічныя патрабаванні да прынтоў:

•    вектарная графіка: прымаюцца файлы звярстаныя ў Corel Draw 12 (*.cdr), Adobe Illustrator 12 CE (*.ai), FreeHand 10 (*.eps), версіі дадаткаў могуць быць і ранейшымі;

•    растравая графіка: прымаюцца файлы звярстаныя ў (*.tif), Adobe Photoschop (*.psd);

•    толькі ў выключных выпадках прымаюцца працы ў іншых фарматах: (*.png), (*.gif), (*.jpeg);

•    макет павінен быць выкананы ў маштабе 1:1 (памер вёрсткі павінен адпавядаць памеру для далейшага друку на цішотцы).

Тэгі:

Пакінуць каментар

Вы павінны ўвайсці, каб пакінуць камэнтар.