Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў

Пошук:

Уваход

Зарэгістравацца

Верасень

08Архіў

П А С Ч П С Н
   
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Рыхтуецца да падпісаньня дакумэнт аб адзінай адукацыйная прасторы Расіі і Беларусі

19:21 21-10-2009

Намесьнік Міністра адукацыі і навукі Расійскай Фэдэрацыі расказаў пра намер Расіі і Беларусі пабудаваць адзіную адукацыйную прастору, бо для гэтага ужо дастаткова прававых асноваў.

«Мы ня можам казаць, што стандарты адукацыі павінны быць аднолькавыя. Не трэба гэтага рабіць. Стандарты будуць правераны і зьвераны паміж сабою. Яны павінны быць разам, аднак некаторыя адрозьненьні, нацыянальныя, могуць быць. У вас краіна монанацыянальная і тут правілы адукацыі і правілы гульні у гэтым сэктары аднолькавыя. У нас 120 народнасьцяў і прыходзіцца уважліва сачыць за тым, на якой мове навучаць і гэтак далей. Складанасьцяў хапае».

Падчас стварэньня адзінай адукацыйнай платформы плянуюць вырашыць пытаньні, якія закранаюць навучаньня беларускіх грамадзян у Расьсіі, а таксама рускіх у Беларусі. Гэта праблема прызнаньня дакумэнтаў кандыдацкіх і доктарскіх дысэртацый , а таксама уніфікацыя уступных іспытаў.

Міністар адукацыі Рэспублікі Беларусь, Аляксандар Радзькоў, распавёў, што ідзе абмеркаваньне прызнаньня уступных іспытаў паміж дзяржавамі:

«Мы бачым, што можам прапрацаваць рэкамэндацыі па прызнаньні гэтых дакумэнтаў у прыродазнаўчых навуках (матэматыка, фізык, хімія, біялёгія). Расійскі Дзяржаўны адзіны іспыт і беларускае Цэнтралізаванае тэсьціраваньне вельмі падобныя адзін да аднаго. Адукацыйную прастору абедзьвюх краін можна гарманізаваць.

Таксама мы хочам большага фінансаваньня з саюзнага бюджэта на разьвіцьцё ВНУ-шнай навукі. Мы заўсёды зможам знайсьці дамоўленасьці ў гэтай сфэры і не распыляць сродкі, а сфакусаваць іх унутры краіны і паміж ВНУ саюзнай дзяржавы».

Сёньня у расійскіх ВНУ навучаецца каля 10 тысяч грамадзян Беларусі, а ў беларускіх ВНУ – каля 2 тысяч рускіх.

Тэгі: , ,

Пакінуць каментар

Вы павінны ўвайсці, каб пакінуць камэнтар.